Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Кліматычная характарыстыка лістапада 2021 года

Сярэдняя па Беларусі тэмпература паветра за апошні восеньскі месяц 2021 года склала +3,3°С (верагоднасць неперавышэння 94%), што вышэй за кліматычную норму на 2,4°С. Лістапад 2021 года заняў 5 ранжыраванае месца ад найбольшага да найменшага значэння ў шэрагу назіранняў, пачынаючы з 1945 года.
Адхіленне сярэдняй тэмпературы паветра лістапада ад кліматычнай нормы за перыяд 1981-2021

Станоўчая анамалія тэмпературы паветра распаўсюдзілася па ўсёй тэрыторыі краіны і знаходзілася ў межах 1,5-3,5°С, дасягнуўшы найбольшых значэнняў па ўсходзе (3,0°С і больш). Найменшыя станоўчыя анамаліі адзначаны на паўночным захадзе (Нарач і Вілейка) і па крайнім паўночным усходзе і склалі 2,0°С і менш.
Адхіленне (°С) сярэдняй тэмпературы паветра лістапада ад кліматычнай нормы па тэрыторыі Беларусі

У абласным разрэзе найбольшая станоўчая анамалія тэмпературы паветра за месяц была адзначана ў Магілёўскай вобласці (у сярэднім па вобласці 2,7°С). Найменшая – у Брэсцкай (у сярэднім па вобласці 2,3°С).
Тэмпература паветра ўсіх трох дэкад была значна вышэй нормы. Сярэдняя тэмпература першай дэкады была вышэй нормы на 2,9°С, другі – на 1,8°С, трэцяй – на 2, 7°С.
Сярэдняя тэмпература паветра і кліматычная норма па дэкадах лістапада 2021 года па тэрыторыі Беларусі

Тэмпература паветра днём на працягу месяца ў асноўным была станоўчай і знаходзілася ў межах +1+12ºС, а ў асобныя суткі апускалася да адмоўных значэнняў. На станцыях Віцебск, Езярышча, Полацк і Сянно былі перавышаны 95%-я сутачныя экстрэмуму тэмпературы. Максімальная тэмпература паветра за месяц адзначана на станцыі Брагін 5 лістапада і склала +15,5°С.
Тэмпература паветра ноччу на працягу месяца знаходзілася ў асноўным у межах -7+8°С,а ў самыя халодныя ночы месцамі апускалася да -10°С і ніжэй. Мінімальнае значэнне тэмпературы (-12,6°С) адзначана на станцыі Бабруйск 23 лістапада.
За месяц у сярэднім па рэспубліцы выпала 52,9 мм ападкаў, што склала 115% кліматычнай нормы. Па тэрыторыі краіны ападкі выпадалі нераўнамерна: па поўначы і паўночным захадзе краіны выпала 150% нормы і больш. Па паўднёва-захаду і паўднёва-ўсходу краіны выпала менш за 90% нормы.
Адхіленне (%) месячнай сумы ападкаў за лістапад ад кліматычнай нормы па тэрыторыі Беларусі

Па абласцях больш за ўсё ападкаў адзначана на тэрыторыі Віцебскай вобласці –у  сярэднім па вобласці 78 мм або 159% нормы. Менш за ўсё – на тэрыторыі Гомельскай вобласці 30 мм або 66% нормы. На станцыях Віцебск, Сянно і Орша былі перавышаны 95%-я сутачныя экстрэмуму сум ападкаў.

Колькасць ападкаў за лістапад 2021 года і кліматычная норма па абласцях і па тэрыторыі Беларусі

На працягу месяца ападкі выпадалі нераўнамерна. У першай і асабліва ў другой дэкадах адзначаўся недабор ападкаў (82 і 49% нормы адпаведна), у трэцяй адзначана залішняе ўвільгатненне (выпала 215% нормы).
Колькасць ападкаў і кліматычная норма па дэкадах лістапада 2021 года па тэрыторыі Беларусі

Ападкі выпадалі ў выглядзе дажджу, снегу і мокрага снегу. На працягу месяца на непрацяглы час усталёўваўся снежны полаг. На апошні дзень месяца вышыня снежнага покрыва знаходзілася ў межах ад 0,1 см (Высокае, Пружаны) да 15 см (Лынтупы).
Месцамі адзначалася ўзмацненне хуткасці ветру парывамі да 15 м/с і больш. Максімальная хуткасць ветру адзначана на станцыі Ашмяны 20 лістапада (23 м/с). У асобных раёнах назіраліся туманы, завеі, галалёд і галалёдзіца.
 
Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://www.belgidromet.by/by/climatolog-by/view/klimatychnaja-xaraktarystyka-listapada-2021-goda-4849-2021/

© Белгiдрaмет, 2016-2026