Кліматычная характарыстыка лістапада 2022 года
Сярэдняя па Беларусі тэмпература паветра за лістапад 2022 года склала +2,0°С, што вышэй за кліматычную норму на 0,4°С.
Адхіленне сярэдняй тэмпературы паветра лістапада за перыяд 1991-2022 гг.
ад кліматычнай нормы (+1,6°C)
Пераважна па ўсёй тэрыторыі краіны адзначалася станоўчая анамалія тэмпературы паветра, якая змянялася ў асноўным у межах ад 0,1 да 1,0°С, дасягнуўшы найбольшых значэнняў па паўднёвым усходзе краіны. Па крайнім паўночным усходзе была адзначана нязначная адмоўная анамалія.
У абласным разрэзе найбольшыя значэнні станоўчых адхіленняў тэмпературы паветра ад кліматычнай нормы адзначаны ў Гомельскай вобласці (+0,8ºС), найменшыя – у Брэсцкай (+0,1ºС).
Адхіленне (°С) сярэдняй тэмпературы паветра лістапада 2022 года
ад кліматычнай нормы па тэрыторыі Беларусі
Вельмі цёплай была першая дэкада са станоўчай анамаліяй роўнай 2,5 С°. Сярэдняя тэмпература другой дэкады была блізкая да нормы (на 0,2°С вышэй за кліматычную норму). Трэцяя дэкада была халоднай з адмоўнай анамаліяй роўнай -1,5°С.
Сярэдняя тэмпература паветра і кліматычная норма
па дэкадах лістапада 2022 года па тэрыторыі Беларусі
Тэмпература паветра днём на працягу месяца ў асноўным складала -4 +14°С. Максімальнага значэння (+14,4°С) тэмпература паветра дасягнула днём 13 лістапада на станцыі Жыткавічы.
Тэмпература паветра ўначы на працягу месяца знаходзілася ў асноўным у межах -12 + 9°С. Мінімальная тэмпература паветра адзначана на станцыі Палеская 20 лістапада і склала -12,8°с.
Адхіленне ( % ) месячнай сумы ападкаў за лістапад 2022 года
ад кліматычнай нормы па тэрыторыі Беларусі
За месяц у сярэднім па рэспубліцы выпала 48,1 мм ападкаў, што склала 105% кліматычнай нормы. Ападкі па тэрыторыі краіны распаўсюджваліся нераўнамерна. Адзначалася павелічэнне аб'ёму ападкаў з захаду на ўсход ад 50-70% да 150% і больш кліматычнай нормы адпаведна.
Па абласцях больш за ўсё ападкаў адзначана на тэрыторыі Магілёўскай і Гомельскай абласцей – у сярэднім 66,4 і 65,1 мм або 146% і 143% нормы адпаведна. Менш за ўсё – на тэрыторыі Гродзенскай і Брэсцкай абласцей-23,9 і 26,5 мм або 53 і 63% нормы адпаведна, дзе лістапад увайшоў у 10 самых засушлівых месяцаў, пачынаючы з 1945 года.
Колькасць ападкаў за лістапад 2022 года і кліматычная норма
па абласцях і па тэрыторыі Беларусі
На працягу месяца ўмовы ўвільгатнення былі неаднастайныя. На працягу першай дэкады і другой дэкад адзначаўся недабор ападкаў: у сярэднім па краіне выпала 14,1 і 10,6 мм або 83 і 71% кліматычнай нормы ападкаў. У трэцяй дэкадзе адзначаўся лішак ападкаў: у сярэднім па краіне выпала 23,3 мм або 170% кліматычнай нормы ападкаў.
Колькасць ападкаў і кліматычная норма
па дэкадах лістапада 2022 года па тэрыторыі Беларусі
У канцы другой дэкады ўсталявалася снежнае покрыва, вышынёй на апошні дзень месяца ад 0,1 см у Пружанах да 28 см у Горках. На працягу месяца па ўсёй тэрыторыі краіны ў начныя і ранішнія гадзіны назіраліся туманы, месцамі – галалёды. У асобных раёнах адзначалася ўзмацненне хуткасці ветру парывамі да 15 м/с і больш. Максімальная хуткасць ветру адзначана на станцыі Ашмяны 12 лістапада і склала 17 м/с.
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязковая