Кліматычная характарыстыка мая 2023 года
Сярэдняя па Беларусі тэмпература паветра за май 2023 года склала +13,0°С, што ніжэй за кліматычную норму на -0,4°С.
Адхіленне сярэдняй тэмпературы паветра мая за перыяд 1991-2023 гг.
ад кліматычнай нормы (+13,4°C)
Па большай частцы тэрыторыі краіны адзначалася адмоўная анамалія тэмпературы паветра, якая знаходзілася ў асноўным у межах ад -0,1 да -1,0°С. Найбольшае адмоўнае адхіленне ад нормы адзначана на поўначы краіны на станцыі Езярышча (-1,4°С). У асобных раёнах адзначалася нязначная станоўчая анамалія велічынёй ад +0,1 да + 0,7°С.
У абласным разрэзе найбольшыя значэнні адмоўных адхіленняў тэмпературы паветра ад кліматычнай нормы адзначаны ў Магілёўскай і Брэсцкай абласцях (-0,6ºС), у Гродзенскай вобласці адхіленні былі найменшымі (-0,2ºС).
Адхіленне (°С) сярэдняй тэмпературы паветра мая
ад кліматычнай нормы па тэрыторыі Беларусі
Месяц пачаўся з вельмі халоднай 1 дэкады з тэмпературай паветра на 3,9ºС ніжэй за норму. Другая і трэцяя дэкады былі цёплымі з станоўчай анамаліяй 1,4 і 1,0ºС адпаведна.
Сярэдняя тэмпература паветра і кліматычная норма
па дэкадах мая 2023 года па тэрыторыі Беларусі
Тэмпература паветра днём у большасці дзён месяца знаходзілася ў асноўным у межах + 18 +27°C, а ў перыяды пахаладанняў, у асноўным у пачатку месяца, апускалася да +10+17°C. максімальнага значэння (+28,9°C) тэмпература паветра дасягнула 26 мая на станцыі Лельчыцы.
Тэмпература паветра ноччу пераважна на працягу першай дэкады была адмоўнай і знаходзілася ў асноўным у межах -1 -5°С, у астатнія ночы яна была станоўчай і складала +2 +15°С.Мінімальная тэмпература паветра адзначана на станцыі Езярышча 7 мая і склала -5,9°С, перавысіўшы гістарычны мінімум тэмпературы паветра ў траўні для дадзенага пункта назірання.
За месяц у сярэднім па рэспубліцы выпала 11,9 мм ападкаў, што склала 19% кліматычнай нормы. Май 2023 года стаў самым засушлівым, пачынаючы з 1945 года. Папярэдні рэкорд быў адзначаны ў 1971 годзе (26 мм). Па большай частцы тэрыторыі краіны былі перавышаныя гістарычныя мінімумы сум ападкаў. Па большай частцы тэрыторыі краіны адзначаўся значны недабор ападкаў: выпала менш за 20% нормы. І толькі па ўсходзе і на захадзе краіны выпала больш за 20% нормы. Найбольшая колькасць ападкаў было адзначана на захадзе і паўднёвым захадзе, дзе сума ападкаў за месяц склала 60-80% нормы.
Адхіленне ( % ) месячнай сумы ападкаў за травень
ад кліматычнай нормы па тэрыторыі Беларусі
Па абласцях больш за ўсё ападкаў адзначана на тэрыторыі Гродзенскай і Брэсцкай абласцей – у сярэднім па кожнай вобласці 22,0 і 19,7 мм або 34 і 31% нормы адпаведна. Менш за ўсё – на тэрыторыі Гомельскай вобласці-4,2 мм або 7% нормы.
Колькасць ападкаў за май 2023 года і кліматычная норма
па абласцях і па тэрыторыі Беларусі
На працягу ўсіх трох дэкад адзначаўся значны дэфіцыт ападкаў. У першай і другой дэкадах выпала 3,9 і 6,9 мм ападкаў або 23 і 32% дэкаднай нормы адпаведна. У трэцяй дэкадзе выпаў 1,0 мм або 4,1% нормы.
Колькасць ападкаў і кліматычная норма
па дэкадах мая 2023 года па тэрыторыі Беларусі
На працягу месяца было адзначана ад 1 да 7 вільготных дзён (дзён з сумай ападкаў за суткі 1 мм і больш) пры норме 9-10 дзён. У абласным разрэзе найменшая колькасць вільготных дзён адзначана на тэрыторыі Гомельскай вобласці 2 дні пры норме 9. Таксама на працягу месяца было адзначана 6-22 дзён з адноснай вільготнасцю 30% і менш пры норме 2-7 дзён.
Колькасць вільготных дзён за май 2023 года і кліматычная норма
па абласцях і па тэрыторыі Беларусі
Ападкі выпадалі ў выглядзе дажджоў. Паўсюдна назіраліся навальніцы, у асобных раёнах – град, у начныя і ранішнія гадзіны – туманы.
Па ўсёй тэрыторыі краіны адзначалася ўзмацненне хуткасці ветру парывамі да 15 м/с і больш. Максімальная хуткасць ветру за месяц зарэгістраваная на станцыі Ашмяны 2 мая (20 м/с).
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязковая