Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Кліматычная характарыстыка сакавіка 2026 года

Сакавік 2026 года стаў рэкордна цёплым і заняў 1 месца ў ранжыраваным шэрагу назіранняў ад самага цёплага да самага халоднага, пачынаючы з 1945 года. Сярэдняя па Беларусі тэмпература паветра склала + 5,8 °С, што вышэй за кліматычную норму на 5,0°С. На 90% станцый былі абноўленыя рэкорды сярэднямесячнай тэмпературы паветра 2007, 2014 і 2025 гадах. Раней самы цёплы сакавік адзначаўся ў 2007 годзе і 2025 годзе, калі сярэдняя месячная тэмпература паветра складала +5,2°С. 

 

Адхіленне сярэдняй тэмпературы паветра сакавіка за перыяд

1991-2026 гадоў ад кліматычнай нормы (0,8°С)

 

Станоўчая анамалія тэмпературы паветра распаўсюдзілася па ўсёй тэрыторыі краіны і знаходзілася ў асноўным у межах ад 4,8 да 6,0°С.

У абласным разрэзе найбольшыя станоўчыя адхіленні тэмпературы паветра ад кліматычнай нормы адзначаны ў Віцебскай вобласці (5,4°С), найменшыя – у Гомельскай вобласці (4,7 °С).

 

Адхіленне (°С) сярэдняй тэмпературы паветра сакавіка 2026 года

ад кліматычнай нормы па тэрыторыі Беларусі

 

Ва ўсіх дэкадах сакавіка утрымліваўся павышаны тэмпературны рэжым. Пераход сярэдняй сутачнай тэмпературы паветра праз 0°С у бок павышэння (пачатак кліматычнай вясны) ажыццявіўся на 1-2 тыдні раней за сваіх звычайных тэрмінаў ― яшчэ ў трэцяй дэкадзе лютага. Ўстойлівы пераход праз 5°С (пачатак вегетацыйнага перыяду) на большай частцы тэрыторыі краіны адбыўся ў рэкордна раннія тэрміны (на 2 дэкады-месяц раней звычайнага) – 8-11 сакавіка.

Сярэдняя тэмпература паветра і Кліматычная норма

па декадам сакавіка 2026 года па тэрыторыі Беларусі

 

У пачатку месяца тэмпературны фон днём складаў + 5 + 10°С, у далейшым тэмпература паветра выгравалася да +16°С і вышэй. Максімальнага значэння тэмпература паветра дасягнула днём 31 сакавіка на станцыі Касцюковічы і склала + 20,0°С.

Начныя тэмпературы паветра вагаліся ад слабоположительных значэнняў да слабоотрицательных, у асобныя суткі месцамі паніжаючыся да -5 -9°С. Мінімальная тэмпература паветра за месяц адзначана на станцыі Клічаў 8 сакавіка і склала -9,2°С.

Сакавік 2026 года стаў анамальна сухім і заняў 1 месца ў ранжыраваным шэрагу назіранняў ад самага сухога да самага вільготнага, пачынаючы з 1945 года, да гэтага самы сухі за пасляваенны перыяд быў Сакавік 2022 год (6,0 мм). За першы вясновы месяц бягучага года выпала 3,8 мм ападкаў, што склала 10% кліматычнай нормы. На ўсіх пунктах назіранняў па ўсходняй палове рэспублікі былі абноўлены абсалютныя Месячныя мінімумы ападкаў. На большай частцы тэрыторыі краіны выпала менш за 15% кліматычнай нормы ападкаў, а на станцыях Жлобін і Слаўгарад на працягу месяца ападкі не назіраліся.

 

Адхіленне (%) месячнай сумы ападкаў за сакавік 2026 года

ад кліматычнай нормы па тэрыторыі Беларусі

 

Па абласцях найбольшая колькасць ападкаў адзначана на тэрыторыі Гродзенскай вобласці – 8,7 мм або 23% нормы. Найменшае - на тэрыторыі Гомельскай і Магілёўскай абласцей у сярэднім за месяц тут выпала менш за 1 мм ападкаў (0,6 і 0,9 мм або 1,5 і 2,4% нормы адпаведна).

                                                                         

Колькасць ападкаў за сакавік 2026 года і Кліматычная норма

па абласцях і па тэрыторыі Беларусі

 

На працягу ўсіх дэкад месяца выпадзенне ападкаў фіксавалася ў экстрэмальна малым аб'ёме. У першай дэкадзе месяца выпала 1,5% дэкаднай нормы, у другой дэкадзе 6,2% і трэцяй выпала 24% дэкаднай нормы.

 

Колькасць ападкаў і Кліматычная норма

па дэкадах сакавіка 2026 года па тэрыторыі Беларусі

 

Ападкі адзначаліся рэдка і насілі кароткачасовы характар, выпадалі ў асноўным у выглядзе дажджу, месцамі ў пачатку месяца ў выглядзе мокрага снегу. Снежнае покрыва цалкам разбурылася ў апошняй дэкадзе месяца. Максімальная вышыня снегу была зафіксавана 1 сакавіка і склала 45 см (Касцюковічы). На працягу месяца назіраліся туманы і галалёдныя з'явы. Месцамі адзначалася ўзмацненне хуткасці ветру парывамі да 15 і больш. Максімальная хуткасць ветру (18 м/с) была зарэгістраваная на станцыі Ашмяны 14 сакавіка.

 

Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://www.belgidromet.by/by/climatolog-by/view/klimatychnaja-xaraktarystyka-sakavika-2026-goda-12622-2026/

© Белгiдрaмет, 2016-2026