Версія для друку
Памер шрыфту
─
+
Друк

Кліматычная характарыстыка верасня 2026 года

Сярэдняя па Беларусі тэмпература паветра за верасень 2026 года склала +13,9°C, што вышэй за кліматычную норму на 1,2°C. Такая і больш высокая сярэднямесячная тэмпература паветра ў верасні рэгіструецца прыкладна адзін раз у 7-8 гадоў. Самым цёплым верасень быў у 2024 годзе з сярэднямесячнай тэмпературай паветра па краіне +17,5°C, што на 4,8°C вышэй за кліматычную норму.

Адхіленне сярэдняй тэмпературы паветра верасня за перыяд 1991-2026 гадоў 
ад кліматычнай нормы (+12,7°C)

Станоўчая анамалія тэмпературы паветра распаўсюдзілася па ўсёй тэрыторыі краіны і знаходзілася ў асноўным у межах ад 1,0°C да 1,6°C. 
У абласным разрэзе найбольшыя значэнні станоўчых адхіленняў тэмпературы паветра ад кліматычнай нормы адзначаны ў Магілёўскай і Віцебскай абласцях (1,3°C у сярэднім для кожнай вобласці), у Гомельскай вобласці адхіленні былі найменшымі (1,1°C).
 


Адхіленне (°C) сярэдняй тэмпературы паветра верасня 
ад кліматычнай нормы па тэрыторыі Беларусі

Сярэдняя тэмпература паветра ўсіх дэкад месяца была вышэйшай за норму. Першая і другая дэкады былі вышэй за норму на 1,4°C, трэцяя дэкада на 0,9°C. 

 
Сярэдняя тэмпература паветра і Кліматычная норма 
па дэкадах верасня 2026 года па тэрыторыі Беларусі

Тэмпература паветра днём на працягу месяца ў асноўным складала + 19 + 25°C. У асобныя суткі, пераважна ў трэцяй дэкадзе месяца, апускалася да +18°C і ніжэй. 9 і 10 верасня па поўдні краіны паветра прагравалася да +30°C і вышэй. Максімальнага значэння (+31,5°C) тэмпература паветра дасягнула днём 9 верасня на станцыі Брэст. 
Тэмпература паветра ўначы ў большасці сутак месяца знаходзілася ў межах + 8 +14°C, а ў самыя халодныя ночы паніжалася да + 5°C і ніжэй. Мінімальная тэмпература паветра была адзначана на станцыі Езярышча 29 верасня і склала + 0,7°C.
За месяц у сярэднім па рэспубліцы выпала 72 мм ападкаў, што склала 134% кліматычнай нормы. Такі і больш вільготны верасень сустракаецца ў сярэднім адзін раз у 4 года. Па большай частцы тэрыторыі краіны выпала 100-155% нормы ападкаў. У асобных раёнах, пераважна па поўначы краіны, выпала больш за два Месячныя нормы ападкаў.

 
Адхіленне ( % ) месячнай сумы ападкаў за верасень
ад кліматычнай нормы па тэрыторыі Беларусі

Па абласцях больш за ўсё ападкаў адзначана на тэрыторыі Віцебскай вобласці – у сярэднім па вобласці выпала 109 мм або 185% нормы. Менш за ўсё – на тэрыторыі Брэсцкай вобласці-45 мм або 85% нормы. 
 

 
Колькасць ападкаў за верасень 2026 года і Кліматычная норма
па абласцях і па тэрыторыі Беларусі

На працягу першай і трэцяй дэкад адзначаўся лішак ападкаў. У першай дэкадзе выпала 27 мм ападкаў або 131% дэкаднай нормы, у трэцяй дэкадзе – 36 мм або 221% нормы. У другой дэкадзе ў сярэднім па краіне выпала 10 мм або 57% нормы ападкаў.

 
Колькасць ападкаў і Кліматычная норма 
па дэкадах верасня 2026 года па тэрыторыі Беларусі

На працягу месяца назіраліся туманы. Дажджы насілі ў асноўным ліўневы характар і, пераважна ў першай дэкадзе, суправаджаліся навальніцамі. У асобныя суткі месцамі па краіне адзначалася ўзмацненне хуткасці ветру парывамі да 15 м/с і больш. Максімальная хуткасць ветру за месяц (20 м/с) зарэгістраваная 5 верасня на станцыях Слуцк і Навагрудак.
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://www.belgidromet.by/by/climatolog-by/view/klimatychnaja-xaraktarystyka-verasnja-2026-goda-14343-2026/

© Белгiдрaмет, 2016-2026