За восень у сярэднім па краіне выпала 110 мм ападкаў, што складае 70% кліматычнай нормы за сезон. Недабор ападкаў адчуваўся па ўсёй тэрыторыі краіны, і менш за ўсё ападкаў за сезон выпала на тэрыторыі Гомельскай вобласці – 82 мм (52% кліматычнай нормы), больш за ўсё – на тэрыторыі Віцебскай вобласці -130 мм або 74% кліматычнай нормы.
Колькасць ападкаў і кліматычная норма
па месяцах восені 2018 года
Сухімі былі ўсе тры месяцы восені. У верасні выпала 82%, у кастрычніку-78%, а ў лістападзе – 46% кліматычнай нормы ападкаў.
У верасні ападкі выпадалі ў выглядзе дажджу. Дажджы насілі ў асноўным ліўневы характар, месцамі суправаджаліся навальніцамі, выпадзеннем граду (да 8 мм у Івацэвічах 24 верасня).
Ападкі ў кастрычніку выпадалі ў выглядзе дажджу, снегу і мокрага снегу, па паўночна-ўсходняй палове краіны на непрацяглы час усталёўваўся снежны полаг вышынёй ад 1 да 5 см (Полацк і Віцебск 26 кастрычніка). Сярэдняя дата з'яўлення снежнага покрыва ў гэтых рэгіёнах звычайна прыпадае на першую дэкаду лістапада.
Пачынаючы з другой паловы лістапада на большай частцы краіны, а да канца месяца на большай частцы тэрыторыі, за выключэннем заходніх і паўднёва-заходніх раёнаў краіны ўсталяваўся снежны полаг. На апошні дзень сезону яго вышыня склала ад 1 да 8 см (Касцюковічы), у асобных раёнах Брэсцкай і Гродзенскай абласцях снежны полаг адсутнічаў.
У асобныя суткі восені месцамі ўзмацняўся вецер парывамі да 15 м/с і больш. Максімальнае значэнне хуткасці ветру (21 м/с) зарэгістравана 24 верасня ў Слаўгарадзе і Брэсце. Месцамі ў канцы восені адзначаліся галалёдна-шэразевыя з'явы (у Барысаве зарэгістравана небяспечная з'ява-дыяметр наліпання мокрага снегу 15-16 лістапада склаў 35-84 мм), на асобных участках дарог - галалёдзіца, у асобныя дні згушчаліся туманы.