Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Кліматычная характарыстыка жніўня 2025 года

Сярэдняя па Беларусі тэмпература паветра за жнівень 2025 года склала +17,1°С, што ніжэй за кліматычную норму на 0,9°C. Такіх і больш нізкіх сярэдніх месячных тэмператур у жніўні не адзначалася з 2009 года. 

Адхіленне сярэдняй тэмпературы паветра жніўня за перыяд 1991-2025 гг. 
ад кліматычнай нормы (+18,0°C)

Адмоўная анамалія тэмпературы паветра распаўсюдзілася па ўсёй тэрыторыі краіны, за выключэннем станцыі Гродна. У абласным разрэзе найбольшыя значэнні адмоўных адхіленняў тэмпературы паветра ад кліматычнай нормы адзначаны ў Віцебскай, Мінскай і Магілёўскай абласцях (1,0°С), у Гродзенскай і Брэсцкай абласцях адхіленні былі найменшымі (0,6°С).

Адхіленне (°С) сярэдняй тэмпературы паветра жніўня
ад кліматычнай нормы па тэрыторыі Беларусі

Сярэдняя тэмпература паветра ўсіх трох дэкад месяца была ніжэй за норму. 


 
Сярэдняя тэмпература паветра і кліматычная норма 
па дэкадах жніўня 2025 г. па тэрыторыі Беларусі

У большасці сутак дзённая тэмпература паветра знаходзілася ў межах +20 + 25°C, у канцы месяца павышалася да +30°C і вышэй. Максімальнага значэння (+33,3°C) тэмпература паветра дасягнула днём 31 жніўня на станцыях Салігорск і Кастрычнік.
У начныя гадзіны тэмпература паветра перавышала +10°С, а ў прахалодныя ночы ў трэцяй дэкадзе апускалася да +3 +5°С. Мінімальная тэмпература паветра адзначана на станцыі Клічаў 28 жніўня і склала +2,1°С.
За месяц у сярэднім па рэспубліцы выпала 37 мм ападкаў, што склала 58% кліматычнай нормы. Па ўсёй тэрыторыі краіны, за выключэннем асобных пунктаў назірання Віцебскай і Гомельскай абласцей, адзначаўся недабор ападкаў. 

Адхіленне (%) месячнай сумы ападкаў за жнівень 
ад кліматычнай нормы па тэрыторыі Беларусі

Па абласцях больш за ўсё ападкаў адзначана на тэрыторыі Віцебскай вобласці – у сярэднім па вобласці 56 мм або 79% нормы. Менш за ўсё – на тэрыторыі Брэсцкай вобласці – 22 мм або 37% нормы. 


 
Колькасць ападкаў за жнівень 2025 г. і кліматычная норма 
па абласцях і па тэрыторыі Беларусі

Недабор ападкаў адзначаўся ва ўсіх трох дэкадах (выпала ад 44 да 65% нормы ападкаў).
 


Колькасць ападкаў і кліматычная норма 
па дэкадах жніўня 2025 г. па тэрыторыі Беларусі

Дажджы насілі пераважна ліўневы характар, суправаджаліся навальніцамі, месцамі выпадзеннем граду да 6 мм (станцыя Ашмяны 16 жніўня) максімальная сутачная колькасць ападкаў за жнівень 2025 года выпала на станцыі Брагін 22 жніўня (51 мм). У асобных раёнах краіны назіраліся туманы. Месцамі адзначалася ўзмацненне хуткасці ветру, у тым ліку шквалістае, парывамі 15 м/с і больш. Максімальная хуткасць ветру (23 м/с) зарэгістраваная на станцыі Ваўкавыск 10 жніўня.

Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://www.belgidromet.by/by/climatolog-by/view/klimatychnaja-xaraktarystyka-zhniunja-2025-goda-10606-2025

© Белгiдрaмет, 2016-2025