Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Адзіны дзень інфармавання прайшоў у Філіяле «Гроднааблгiдрамет».

18 чэрвеня ў Філіяле "Гроднааблгідрамет" прайшоў адзіны дзень інфармавання па тэме «Памяць у імя будучыні", прысвечанай 85-й гадавіне пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Перад работнікамі калектыву выступіла намеснік начальніка філіяла Ганна Здановіч. У Рэспубліцы Беларусь 22 чэрвеня памятная дата - Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. 85 гадоў таму, 22 чэрвеня 1941 г., на досвітку германская армія вераломна, без абвяшчэння вайны напала на Савецкі Саюз. Беларусь у ліку першых савецкіх рэспублік прыняла магутны ўдар ворага. На франтах Вялікай Айчыннай вайны змагалася каля 1 млн. 400 тыс.беларусаў і ўраджэнцаў Беларусі. На акупаванай ворагам тэрыторыі вялі барацьбу каля 400 тыс.партызан. У Вялікай Айчыннай вайне загінуў кожны трэці.

Нашай краінай вядзецца пастаянная работа па ўвекавечанні памяці аб Вялікай Айчыннай вайне, недапушчэнні адраджэння нацызму/фашызму. Значнасць тэмы гістарычнага мінулага беларускага народа знайшла сваё адлюстраванне і ў абноўленай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Згодна з артыкулам 15 " дзяржава забяспечвае захаванне гістарычнай праўды і памяці аб гераічным подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны». Захаванне гістарычнай памяці аб подзвігу савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны з'яўляецца залогам таго, што ў нас будзе будучыня.

 

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://www.belgidromet.by/by/f_gr-news-by/view/adziny-dzen-infarmavannja-prajshou-u-filijale-grodnaablgidramet-13201-2026/

© Белгiдрaмет, 2016-2026