23 кастрычніка калектыў філіяла "Гроднааблгідрамет" на чале з начальнікам прыняў актыўны ўдзел у рэспубліканскай акцыі "Дай лесу новае жыццё!".
Нашы супрацоўнікі ахвотна падтрымалі ініцыятыву па аднаўленні лясных масіваў. Мы разумеем, наколькі важна клапаціцца аб экалогіі і памнажаць прыродныя багацці нашага краю. Уклад кожнага ўдзельніка акцыі - гэта інвестыцыя ў «зялёную» будучыню Беларусі. Нагадаем, што маштабная кампанія праходзіць па ўсёй краіне з 17 па 24 кастрычніка, і мы радыя быць яе часткай.
Кожны высаджаны сёння высадак - гэта маленькі крок да вялікай мэты: захаванню ляснога фонду Беларусі. Мы верым, што праз гады на гэтым месцы будзе шумець моцны і здаровы лес, які стане надзейным "лёгкім" нашага краю. Дзякуем усім калегам за энтузіязм і камандны дух, праяўленыя ў гэты дзень. Разам мы робім наш агульны дом чысцей, прыгажэй і ўтульней!


© Белгiдрaмет, 2016-2026