Калі гісторыя гаворыць сама за сябе
Напярэдадні Дня вызвалення Магілёва наш калектыў Філіяла «Магілёўаблгідрамет» наведаў Музей Славы. Гэтае месца пакідае глыбокі след - тут кожны прадмет захоўвае памяць аб вялікім подзвігу, а цішыня гучыць гучней любых слоў.
Атмасфера музея пераносіць у іншы час. Асабліва ўражваюць экспанаты: асабістыя рэчы салдат, франтавыя лісты-трохвугольнікі і сапраўдныя ўзнагароды, якія сталі вечнымі сімваламі мужнасці. Кожны з іх - гэта прамое сведчанне падзей 28 чэрвеня 1944 года, калі горад быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў падчас аперацыі «Баграціён».
Гэта не проста паход у музей, гэта магчымасць дакрануцца да гісторыі сваёй краіны і адчуць гонар за продкаў.
© Белгiдрaмет, 2016-2026