Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк
16.04.2026

У філіяле "Магілёўаблгідрамет" прайшоў адзіны дзень інфармавання

Сёння ў нашым калектыве адбылася важная размова, прысвечаная тэме:»Чарнобыль: ад адраджэння да ўстойлівага развіцця".

Мы абмеркавалі, як рэгіён, які пацярпеў ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, крок за крокам адраджаецца і рухаецца да ўстойлівага развіцця. Асаблівую ўвагу надалі пытанням бяспекі, экалогіі і сацыяльнай падтрымцы насельніцтва.

У якасці запрошанага госця на сустрэчы прысутнічала Стуканава Ірына, намеснік начальніка аддзела эканомікі адміністрацыі Кастрычніцкага раёна горада Магілёва.

З дакладам для калектыву выступіла Таццяна Ананіч, начальнік аддзела радыяцыйнага маніторынгу. Яна расказала аб сучасных падыходах да радыяцыйнага кантролю, выніках маніторынгу і мерах па забеспячэнні бяспекі на тэрыторыі рэгіёна.

Такія сустрэчы дапамагаюць нам лепш разумець значнасць экалагічнай адказнасці і ролю кожнага ў аднаўленні і развіцці роднай зямлі.

 

© Белгiдрaмет, 2016-2026