Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Сустрэча з ліквідатарам Чарнобыльскай АЭС

Мінула ўжо 40 гадоў са дня аварыі на Чарнобыльскай АЭС, але наступствы гэтай маштабнай тэхнагеннай катастрофы працягваюць нагадваць аб сабе. Падзеі вясны 1986 года і наступных гадоў не сціраюцца з памяці ўдзельнікаў тых падзей.

Адзін з удзельнікаў ліквідацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС, Анатоль Пятровіч Матусевіч, наведаў лабараторыю маніторынгу навакольнага асяроддзя і радыяцыйнага маніторынгу Браслаў.

Анатоль Пятровіч расказаў, як яго ўключылі ў склад першых мабільных груп, сфарміраваных для дапамогі ў заражаных радыяцыяй раёнах Беларусі. Як патрапіў у Брагінскі раён. Тады яшчэ толькі пачыналася вызначэнне межаў 30-кіламетровай зоны: трэба было праверыць ваду, прадукты, тэрыторыю, вызначыць заражаныя ўчасткі, адкуль неабходна адсяліць людзей. Праводзілі тлумачальную працу з мясцовымі жыхарамі, вызначалі шляхі эвакуацыі: праязджалі па маршруце, правяраючы ці бяспечна тамака везці людзей. Рабочы дзень Анатоля Пятровіча пачынаўся а 6-й раніцы і заканчваўся пасля 10 вечара. Брагінская вахта для Анатоля Пятровіча доўжылася 10 дзён. Убачанае там да гэтага часу захоўваецца ў яго памяці.

Анатоль Пятровіч быў прадстаўлены да ўзнагароды за ўдзел у ліквідацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС, узнагароджаны нагрудным знакам "Удзельнік ліквідацыі наступстваў аварыі ЧАЭС", нагрудным знакам "За заслугі ў пераадоленні наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС".

Успаміны аб катастрофе на Чарнобыльскай АЭС - гэта сведчанне мужнасці, самаахвярнасці і простай чалавечай сумленнасці пры выкананні абавязку ў экстрэмальных умовах.

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://www.belgidromet.by/by/f_vt-news-by/view/sustrecha-z-likvidataram-charnobylskaj-aes-12532-2026/

© Белгiдрaмет, 2016-2026