Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 11 лістапада 2024 года
У мінулы перыяд (6-10 лістапада) на рэках адзначаліся ваганні ўзроўняў вады, на Сожы ў г.Крычаў палепшыліся ўмовы для працы рачнога транспарту.
Па стане на 11 лістапада на рэках назіраюцца невялікія ваганні ўзроўняў вады з інтэнсіўнасцю 1-13 см за суткі.
На Нёмане ў г.Гродна, Дняпры ў г.Магілёў, г.Жлобін і г.Рэчыца, Бярэзіне ў г.Бабруйск і г.Светлагорск, Сожы ў г.Слаўгарад і г.Гомель ўзроўні вады знаходзяцца ніжэй адзнак якія лімітуюць суднаходства.
Тэмпература вады складае ў рэках ад 3,3 да 6,4, у вадаёмах ад 3,7 да 8,1°С.
У найбліжэйшыя дні на большасці рэк будзе назірацца спад узроўняў вады, тэмпература вады будзе паніжацца.
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова