Па стане на 15 кастрычніка рост узроўняў вады (да 26 см за суткі) адзначаецца на Віліі, Бярэзіне, Заходняй Дзвіне на ўчастку Полацк –Верхнядзвінск, Нёмане на ўчастку Беліца – Масты, Сожы на ўчастку Крычаў – Слаўгарад, Прыпяці ў г.Пінск і г.Мазыр, а таксама на асобных іх прытоках. На астатнім працягу названых вышэй рэк, а таксама на Дняпры назіраецца невялікі (да 7 см за суткі) спад узроўняў вады і роўны іх ход.
Неспрыяльныя ўмовы для працы рачнога транспарту адзначаюцца на Нёмане ў г.Гродна, Дняпры ў г.Магілёў, г.Жлобін, г.Рэчыца і г.п.Лоеў, Бярэзіне ў г.Бабруйск і г.Светлагорск, Сожы ў г.Крычаў, г.Слаўгарад і г.Гомель, Прыпяці ў в.Чэрнічы і г.Мазыр.
Тэмпература вады ў рэках і вадаёмах некалькі панізілася і складае ад 7,3°С да 12°С.
Да канца гэтага тыдня на рэках будуць назірацца ваганні ўзроўняў вады, тэмпература вады істотна не зменіцца.

Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова
© Белгiдрaмет, 2016-2026