Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 15 красавіка 2025 года

У мінулы перыяд (11-14 красавіка) на рэках краіны пераважаў рост узроўняў вады, у выніку чаго на прытоках Сожа рэках Асцер у в.Хадунь і Беседзь у аг. Свяцілавічы ўзроўні вады перавысілі адзнакі выхаду вады на пойму, а ўзровень вады на Сожы ў г.Слаўгарад дасягнуў яе.
Па стане на 15 красавіка рост узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 1-31 см адзначаецца на ўсім працягу Сожа, большым працягу Заходняй Дзвіны, Віліі, Дняпра, Бярэзіны і Прыпяці, асобных участках Нёмана.
Тэмпература вады складае ў рэках ад 4,8°C да 11°C, у вадаёмах – ад 5,8°C да 10° C.
У найбліжэйшыя дні рост узроўняў вады на большасці рэк захаваецца, тэмпература вады павысіцца.

Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://www.belgidromet.by/by/gidrolog-by/view/agljad-gidralagichnaj-abstanouki-na-15-krasavika-2025-goda-9597-2025
© Белгiдрaмет, 2016-2024