15.09.2023
Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 15 верасня 2023 года
У мінулы перыяд (12-14 верасня) на Заходняй Дзвіне ў г.Віцебск узровень вады апусціўся ніжэй за адзнаку, пры якой узнікаюць цяжкасці ў працы рачнога транспарту.
Па стане на 15 верасня невялікі рост (у асноўным 1-6 см за суткі) узроўняў вады назіраецца на Заходняй Дзвіне ў г.Сураж, Нёмане ў г.Стоўбцы, Віліі ў аг.Сцешыцы, Дняпры ў г.Жлобін, Бярэзіне на ўчастку Барысаў – Беразіно, некаторых з прытоках, Прыпяці ў г.Пінск (мост Любанскі) і большасці яе прытоках. На астатнім працягу названых вышэй рэк, а таксама на Сожы адзначаецца спад узроўняў вады.
Неспрыяльныя ўмовы для працы рачнога транспарту назіраюцца на Заходняй Дзвіне ў г. Віцебск, Нёмане ў г.Гродна, Дняпры ў г.Магілёў, г.Жлобін, г.Рэчыца і г.п.Лоеў, Бярэзіне ў г.Бабруйск і г.Светлагорск, Сожы ў г.Крычаў, г. Слаўгарад і г.Гомель.
Тэмпература вады знаходзіцца ў межах у рэках ад 12°C да 20°C і вадаёмах ад 16°C да 20°C.
У найбліжэйшыя дні на рэках будуць адзначацца невялікія ваганні ўзроўняў вады.
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова
© Белгiдрaмет, 2016-2024