Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 16 снежня 2024 года

У мінулы перыяд (11-15 снежня) паніжэнне тэмпературы паветра абумовіла на рэках краіны з'яўленне ледзяных утварэнняў.
Па стане на 16 снежня амаль паўсюдна на рэках назіраюцца сняжура, забярэгі і шугаход. На Заходняй Дзвіне ў г.п. Сураж, аг.Ула, некаторых яе прытоках, а таксама на асобных прытоках Дняпра, Сожа і Прыпяці назіраецца ледастаў і ледастаў з палонкамі. На вадасховішчы Вілейскае, азёрах Дрывяты і Нарач адзначаюцца сняжура і забярэгі, на вадасховішчах Чыгірынскае, Заслаўскае, Салігорскае, Чырвоная Слабада і возеры Чырвоным назіраецца тонкае ледзяное покрыва. 
У сувязі з ледаўтваральнымі працэсамі на рэках адзначаюцца рэзкія (да 37 см) сутачныя ваганні ўзроўняў вады, абумоўленыя зажорамі лёду. 
У бліжэйшыя дні на рэках будзе адбывацца рост узроўняў вады, на асобных іх участках магчымы выхад вады на пойму. Узмацнення ледаўтваральных працэсаў не чакаецца.
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова
 
Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://www.belgidromet.by/by/gidrolog-by/view/agljad-gidralagichnaj-abstanouki-na-16-snezhnja-2024-goda-9053-2024
© Белгiдрaмет, 2016-2024