Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 19 чэрвеня 2026 года

Па стане на 19 чэрвеня на рэках назіраецца ў асноўным спад узроўняў вады і роўны іх ход, невялікі (1-4 см за суткі) рост узроўняў вады адзначаецца на Заходняй Дзвіне ў г.Віцебск і г.Полацк, Нёмане ў г.Масты, Сожы ў г.Крычаў і некаторых малых рэках.
На Віліі ў аг.Сцешыцы ўзровень вады перавышае адзнаку выхаду вады на пойму.
На Нёмане ў г.Гродна, Дняпры ў г.Магілёў і г.Жлобін, Сожы ў г.Крычаў, г.Слаўгарад і г.Гомель узроўні вады знаходзяцца ніжэй адзнак, якія лімітуюць суднаходства.
Тэмпература вады ў рэках і вадаёмах знаходзіцца ў межах ад 15°С да 20°С. 
У найбліжэйшыя дні на рэках краіны будзе пераважаць спад узроўняў вады, тэмпература вады некалькі павысіцца.


Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://www.belgidromet.by/by/gidrolog-by/view/agljad-gidralagichnaj-abstanouki-na-19-chervenja-2026-goda-13212-2026/

© Белгiдрaмет, 2016-2026