Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 2 чэрвеня 2025 года

Па стане на 2 чэрвеня на рэках басейнаў Нёмана, Бярэзіны, Прыпяці, некаторых іх прытоках, большасці прытокаў Заходняй Дзвіны, а таксама на Дняпры на ўчастку Жлобін – Лоеў працягваецца рост узроўняў вады з інтэнсіўнасцю да 23 см за суткі. Спад узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю да 43 см назіраецца на Заходняй Дзвіне, Віліі і Сожы. 
На Віліі ў аг.Сцешыцы, прытоку Бярэзіны рацэ Свіслач у В.Цярэбуты ўзроўні вады перавышаюць адзнакі выхаду вады на пойму.
Паводле звестак МНС у Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці ад прытокаў Заходняй Дзвіны назіраюцца затапленні падворкаў і прыватных дамоў.
На Нёмане ў г.Гродна і Дняпры ў г.Магілёў назіраюцца неспрыяльныя ўмовы для працы рачнога транспарту.
Тэмпература вады знаходзіцца ў межах у рэках ад 12°C да 20°C, у вадаёмах ад 13°C да 18°C. 
У бліжэйшыя суткі ў узроўневую рэжыме рэк істотных змен не адбудзецца.


Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://www.belgidromet.by/by/gidrolog-by/view/agljad-gidralagichnaj-abstanouki-na-2-chervenja-2025-goda-9860-2025
© Белгiдрaмет, 2016-2024