Па стане на 20 кастрычніка на Прыпяці, Заходняй Дзвіне на ўчастку Полацк-Верхнядзвінск, Дняпры на ўчастку Жлобін–Рэчыца, Бярэзіне ў г.Светлагорск, Сожы ў г.Гомель, некаторых іх прытоках, а таксама на асобных прытоках Нёмана і Заходняга Буга адзначаецца рост узроўняў вады з інтэнсіўнасцю 1-6 см за суткі, абумоўлены выпадзеннем ападкаў. На астатнім працягу названых вышэй рэк, а таксама на Нёмане і Віліі назіраецца спад узроўняў вады і роўны іх ход.
Неспрыяльныя ўмовы для працы рачнога транспарту адзначаюцца на Нёмане ў г.Гродна, Дняпры ў г.Магілёў, г.Жлобін, г.Рэчыца і г.п.Лоеў, Бярэзіне ў г.Бабруйск і г.Светлагорск, Сожы ў г.Крычаў, г.Слаўгарад і г.Гомель, Прыпяці ў в.Чэрнічы і г.Мазыр.
Тэмпература вады ў рэках і вадаёмах складае ад 7,2°C да 12°C.
Да канца гэтага тыдня на рэках будуць назірацца ваганні ўзроўняў вады з тэндэнцыяй да павышэння, на Прыпяці ў В.Чэрнічы палепшацца ўмовы для працы рачнога транспарту.

Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова
© Белгiдрaмет, 2016-2026