Па стане на 20 ліпеня на рэках краіны пераважае спад узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 1-22 см. Рост узроўняў вады з інтэнсіўнасцю ў асноўным 2-6 см за суткі адзначаецца на Заходняй Дзвіне ў в.Ула і некаторых яе прытоках, Нёмане ў г.Гродна, Дняпры на ўчастку Жлобін - Рэчыца, Бярэзіне ў г.Бабруйск і на асобных прытоках Прыпяці. На прытоку Заходняга Буга рацэ Лясная у г.Камянец узровень вады перавышае на 3 см адзнаку выхаду вады на пойму.
На суднаходных участках Заходняй Дзвіны, Нёмана, Дняпра, Бярэзіны і Сожа назіраюцца неспрыяльныя ўмовы для працы рачнога транспарту.
Тэмпература вады ў рэках і вадаёмах знаходзіцца ў межах ад 17ºС да 28ºС.
У бліжэйшыя дні на рэках будзе назірацца ў асноўным спад узроўняў вады, тэмпература вады істотна не зменіцца.