Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 20 лютага 2025 года
У мінулы перыяд (15-19 лютага) на водных аб'ектах працягваліся ледаадукацыйныя працэсы. На рэках адзначаліся ваганні ўзроўняў вады, месцамі рэзкія (да 72 см за суткі), у выніку чаго на Нёмане ў аг.Беліца ўзровень вады перавысіў адзнаку выхаду вады на пойму.
Па стане на 20 лютага ледастаў таўшчынёй 5-15 см і ледастаў з палонкамі назіраецца на большасці рэк басейнаў Заходняй Дзвіны, Бярэзіны, Прыпяці, на асобных участках рэк басейнаў Нёмана, Дняпра і Сожа. На рэках басейна Віліі захоўваюцца забярэгі і шугаход. На вадасховішчах Чыгірынскае, Заслаўскае, Вілейскае, Салігорскае, Чырвоная Слабада, азёрах Нарач, Лукомскае, Дрывяты і Чырвонае назіраецца суцэльнае ледзяное покрыва таўшчынёй 13-28 см.
На рэках адзначаюцца ваганні ўзроўняў вады з інтэнсіўнасцю 1-44 см за суткі. На Нёмане ў аг.Беліца ўзровень вады перавышае адзнаку выхаду вады на пойму.
У бліжэйшыя дні ваганні ўзроўняў вады на рэках захаваюцца, умовы надвор'я будуць садзейнічаць нарастанню таўшчыні лёду на рэках і вадаёмах краіны.
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова