Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк
20.09.2023

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 20 верасня 2023 года

Па стане на 20 верасня нязначны рост узроўняў вады назіраецца на Заходняй Дзвіне ў г.п. Сураж, Нёмане на ўчастку Стоўбцы – Масты, Віліі на ўчастку Міхалішкі – Малыя Свіранкі, Бярэзіне ў г.Бабруйск і Прыпяці на ўчастку Чэрнічы – Петрыкаў. На астатнім працягу названых вышэй рэк, а таксама на Дняпры і Сожы адзначаецца спад (да 5 см за суткі) узроўняў вады і роўны іх ход.
Неспрыяльныя ўмовы для працы рачнога транспарту захоўваюцца на Заходняй Дзвіне ў г. Віцебск, Нёмане ў г.Гродна, Дняпры ў г.Магілёў, г.Жлобін, г.Рэчыца і г.п.Лоеў, Бярэзіне ў г.Бабруйск і г.Светлагорск, Сожы ў г.Крычаў, г.Слаўгарад і г.Гомель.
Тэмпература вады ў рэках басейна Бярэзіны знаходзіцца ў межах ад 11°С Да 17°С, у басейнах Заходняй Дзвіны, Нёмана, Віліі, Дняпра і Сожа – ад 12°С Да 18°С, у басейнах Заходняга Буга і Прыпяці – ад 14°С Да 20°С. У вадаёмах краіны тэмпература вады складае 17-19°С.
У бліжэйшыя дні істотных змен у узроўневым і тэрмічным рэжымах рэк не чакаецца.
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова
© Белгiдрaмет, 2016-2024