Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 21 ліпеня 2025 года

У мінулы перыяд (16-20 ліпеня) на рэках назіраліся ваганні узроўняў вады, у выніку чаго на Сожы ў г.Крычаў палепшыліся ўмовы для працы рачнога транспарту, а на Дняпры ў г.Рэчыца ўзровень вады апусціўся ніжэй адзнакі, лімітуецца суднаходства.
Станам на 21 ліпеня на Заходняй Дзвіне, Віліі, Сожы, Нёмане ў аг.Беліца, Дняпры на ўчастку Орша – Магілёў, Бярэзіне на ўчастку Барысаў – Бабруйск і Прыпяці ў г.Пінск назіраецца рост узроўняў вады з інтэнсіўнасцю да 50 см за суткі. На астатнім працягу названых вышэй рэк адзначаецца спад узроўняў вады. 
На прытоку Нёмана рацэ Рось у в.Студзянец і на прытоку Бярэзіны рацэ Бобр у в.Куты ўзроўні вады перавышаюць адзнакі выхаду вады на пойму.
На Нёмане ў г. Гродна, Дняпры ў г.Магілёў, г.Жлобін, г.Рэчыца, Сожы ў г.Слаўгарад і г.Гомель назіраюцца неспрыяльныя ўмовы для працы рачнога транспарту.
Тэмпература вады знаходзіцца ў межах у рэках ад 16°C да 23°C, у вадаёмах ад 21°C да 24°C. 
У бліжэйшыя дні на большасці рэк будзе назірацца рост узроўняў вады, абумоўлены выпадзеннем ападкаў.


Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://www.belgidromet.by/by/gidrolog-by/view/agljad-gidralagichnaj-abstanouki-na-21-lipenja-2025-goda-10295-2025

© Белгiдрaмет, 2016-2025