Па стане на 25 чэрвеня на рэках краіны назіраецца спад (да 13 см за суткі) узроўняў вады і роўны іх ход.
На Нёмане ў г.Гродна, Дняпры ў г.Магілёў і г.Жлобін, Бярэзіне ў г.Бабруйск, Сожы ў г.Крычаў, г.Слаўгарад і г.Гомель узроўні вады знаходзяцца ніжэй адзнак, якія лімітуюць суднаходства.
Тэмпература вады ў рэках і вадаёмах павысілася і знаходзіцца ў межах ад 16°C да 26°C.
У бліжэйшую пяцідзёнку спад узроўняў вады на рэках захаваецца, у выніку чаго на Дняпры ў г.Рэчыца і г.п.Лоеў узроўні вады наблізяцца да адзнак, лімітуючых суднаходства.

Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова
© Белгiдрaмет, 2016-2026