Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 25 лютага 2025 года
Па стане на 25 лютага ледастаў таўшчынёй 6-20 см і ледастаў з палонкамі назіраецца на большасці рэк басейнаў Заходняй Дзвіны, Дняпра, Бярэзіны, Прыпяці, на асобных участках рэк басейна Сожа і на большым працягу Нёмана. На вадасховішчах Чыгірынскае, Заслаўскае, Вілейскае, Салігорск, Чырвоная Слабада, азёрах Нарач, Лукомскае, Дрывяты і Чырвонае назіраецца суцэльнае ледзяное покрыва таўшчынёй 17-24 см.
На рэках адзначаюцца ваганні ўзроўняў вады: на Заходняй Дзвіне і Дняпры з інтэнсіўнасцю 1-20 см за суткі; на Нёмане, Віліі, Бярэзіне, Сожы і Прыпяці – 1-7 см за суткі.
У найбліжэйшыя дні істотных змен у лядовым і ўзроўневым рэжымах рэк не адбудзецца.
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова