Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 25 жніўня 2025 года

У мінулы перыяд (21-24 жніўня) на Дняпры ў г.Рэчыца і г.п.Лоеў ўзроўні вады апусціліся ніжэй адзнак, лімітуецца суднаходства.
Па стане на 25 жніўня на Бярэзіне, Сожы, Прыпяці, большым працягу Заходняй Дзвіны, Нёмана, Віліі і Дняпра назіраецца спад узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 1-10 см. 
На прытоку Нёмана рацэ Рось у в.Студзянец узровень вады перавышае адзнаку выхаду вады на пойму.
На Нёмане ў г.Гродна, Дняпры ў г.Магілёў, г.Рэчыца, г.Жлобін, г.п.Лоеў, Бярэзіне ў г.Бабруйск, Сожы ў г.Крычаў і г.Слаўгарад назіраюцца неспрыяльныя ўмовы для працы рачнога транспарту.
Тэмпература вады панізілася і знаходзіцца ў межах у рэках ад 12°C да 19°C, у вадаёмах ад 16°C да 19°C. 
Да канца гэтага тыдня на рэках будзе пераважаць спад узроўняў вады, тэмпература вады будзе паніжацца.


Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://www.belgidromet.by/by/gidrolog-by/view/agljad-gidralagichnaj-abstanouki-na-25-zhniunja-2025-goda-10551-2025

© Белгiдрaмет, 2016-2025