Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 28 красавіка 2026 года

Па стане на 28 красавіка на большасці рэк краіны назіраецца спад (1-21 см за суткі) узроўняў вады і роўны іх ход. Рост узроўняў вады з інтэнсіўнасцю 1-5 см за суткі адбываецца на Заходняй Дзвіне ў аг.Ула, Прыпяці у г.Пінск, некаторых іх прытоках, а таксама на асобных прытоках Заходняга Буга, Дняпра і Сожа.
Вада знаходзіцца на пойме на Дняпры на ўчастку Жлобін – Лоеў і на прытоку Сожа рацэ Іпуць.
На Нёмане ў г.Гродна ўзровень вады знаходзіцца ніжэй за адзнаку, пры якой адзначаюцца цяжкасці ў працы рачнога транспарту.
Тэмпература вады знаходзіцца ў межах у рэках ад 3,5°C да 11°C, у вадаёмах – ад 6,6°C да 11 ° C. 
У бліжэйшыя суткі ў узроўневым і тэрмічным рэжымах рэк істотных змен не адбудзецца.

Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка абавязкова

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://www.belgidromet.by/by/gidrolog-by/view/agljad-gidralagichnaj-abstanouki-na-28-krasavika-2026-goda-12628-2026/

© Белгiдрaмет, 2016-2026