У мінулыя суткі на Нёмане ў г.Гродна ўзровень вады дасягнуў адзнакі лімітуючай суднаходства.
Па стане на 3 красавіка на большасці рэк назіраецца спад узроўняў вады і роўны іх ход. Рост узроўняў вады з інтэнсіўнасцю 1-4 см за суткі адзначаецца на большым працягу Дняпра, у ніжнім цячэнні Сожа, некаторых іх прытоках і на асобных прытоках Заходняй Дзвіны, Заходняга Буга і Прыпяці.
На большасці рэк басейнаў Дняпра, Сожа, Прыпяці і на асобных участках Бярэзіны вада знаходзіцца на пойме.
Паводле звестак МНС у Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці, Гомельскім і Добрушскім раёнах Гомельскай вобласці назіраюцца затапленні мастоў і ўчасткаў дарог.
У бліжэйшыя дні на рэках будуць адзначацца ваганні узроўняў вады, на Бярэзіне ў г.Беразіно ўзровень вады апусціцца ніжэй адзнакі выхаду вады на пойму.

Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязковая.
© Белгiдрaмет, 2016-2026