Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 3 сакавіка 2025 года

Па стане на 3 сакавіка ледастаў і ледастаў з палонкамі назіраецца на Бярэзіне, Прыпяці, большым працягу Заходняй Дзвіны, Нёмана, Дняпра, на асобных участках Сожа і на большасці іх прытокаў. На вадасховішчах Чыгірынскае, Заслаўскае, Вілейскае, Салігорскае, Чырвоная Слабада, азёрах Нарач, Лукомскае, Дрывяты і Чырвонае назіраецца ледастаў. Умовы надвор'я спрыяюць змене структуры лёду: лёд пацямнеў, з'явіліся закраіны і вада на лёдзе.
На рэках адзначаюцца ваганні ўзроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 1-22 см.
У бліжэйшыя суткі істотных змен ва ўзроўневым і лядовым рэжымах рэк не адбудзецца.
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова
 
Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://www.belgidromet.by/by/gidrolog-by/view/agljad-gidralagichnaj-abstanouki-na-3-sakavika-2025-goda-9316-2025
© Белгiдрaмет, 2016-2024