У мінулы перыяд (26-29 красавіка) на рэках пераважаў спад узроўняў вады, у выніку чаго на Бярэзіне ў г.Бабруйск ўзровень вады апусціўся ніжэй адзнакі, якая лімітуе суднаходства, а на прытоку Сожа рацэ Асцер у в.Хадунь вада сышла з поймы.
Па стане на 30 красавіка рост узроўняў вады адбываецца на Заходняй Дзвіне на ўчастку Віцебск – Ула, Нёмане ў г.Гродна, Дняпры на ўчастку Жлобін – Лоеў і Сожы ў г.Гомель з інтэнсіўнасцю 1-4 см за суткі. На астатнім працягу названых вышэй рэк, а таксама на Віліі, Бярэзіне і Прыпяці назіраецца спад (да 29 см за суткі) узроўняў вады і роўны іх ход.
На Сожы ў г.Слаўгарад і яго прытоку рацэ Беседзь у аг.Свяцілавічы ўзроўні вады перавышаюць адзнакі выхаду вады на пойму.
На Нёмане ў г.Гродна і Бярэзіне ў г.Бабруйск ўзроўні вады знаходзяцца ніжэй адзнак, якія лімітуюць суднаходства.
Тэмпература вады знаходзіцца ў межах у рэках ад 8,4°C да 16°C, у вадаёмах ад 8,5°C да 14°C.
У бліжэйшыя дні на большасці рэк спад узроўняў вады захаваецца, на Сожы ў г.Слаўгарад і яго прытоку рацэ Беседзь у аг.Свяцілавічы ўзроўні вады апусцяцца ніжэй адзнак выхаду вады на пойму, а на Бярэзіне ў г.Светлагорск ўзровень вады наблізіцца да небяспечнай нізкай адзнакі.
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова