30.03.2020
Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 30 сакавiка 2020 года
Па стане на 30 сакавіка на Нёмане ў г.Гродна і асобных прытоках Заходняга Буга адзначаецца невялікі (1-6 см за суткі) рост узроўняў вады. На астатнім працягу Нёмана, а таксама на Заходняй Дзвіне, Віліі, Дняпры, Бярэзіне, Сожы і Прыпяці назіраецца спад узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 1-28 см.
Узроўні вады знаходзяцца ніжэй адзнак лімітуючых суднаходства на Нёмане ў г.Гродна і Сожы каля г.Слаўгарад.
Тэмпература вады ў рэках і вадаёмах знаходзіцца ў межах ад 2,6°С да 7,8°С.
У бліжэйшыя суткі спад узроўняў вады на большасці рэк захаваецца, тэмпература вады панізіцца.
© Белгiдрaмет, 2016-2024