Па стане на 1 красавіка рост узроўняў вады з інтэнсіўнасцю 1-6 см за суткі назіраецца на большым працягу Дняпра, Сожа, Прыпяці, асобных участках Бярэзіны, некаторых іх прытоках і на прытоках Нёмана. На рэках басейнаў Заходняй Дзвіны, Віліі і на Нёмане адбываецца спад узроўняў вады.
На большасці рэк басейнаў Дняпра, Сожа і Прыпяці, а таксама на асобных участках рэк басейнаў Віліі і Бярэзіны вада знаходзіцца на пойме.
Паводле звестак МНС у Мсціслаўскім і Хоцімскім раёнах Магілёўскай вобласці, Гомельскім, Добрушскім і Петрыкаўскім раёнах Гомельскай вобласці назіраюцца затапленні жылых дамоў, падворкаў, гаспадарчых пабудоў, мастоў і ўчасткаў дарог.
У бліжэйшыя дні на рэках будзе пераважаць рост узроўняў вады, аднак інтэнсіўнасць яго будзе невялікая.

Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова
© Белгiдрaмет, 2016-2026