Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 4 чэрвеня 2025 года

Па стане на 4 чэрвеня рост узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю да 18 см назіраецца на Нёмане, Бярэзіне, Прыпяці, асобных іх прытоках, а таксама на Віліі на ўчастку Вілейка–Міхалішкі, Дняпры на ўчастку Рэчыца–Лоеў, Заходняй Дзвіне ля аг.Сураж і Сожа ў г.Гомель. На астатнім працягу названых вышэй рэк адзначаецца спад узроўняў вады з інтэнсіўнасцю да 24 см за суткі.
На Віліі ў аг.Сцешыцы і прытоку Бярэзіны рацэ Свіслач у в.Цярэбуты ўзроўні вады перавышаюць адзнакі выхаду вады на пойму.
На Нёмане ў г.Гродна, Дняпры ў г.Магілёў і Сожы ў г.Крычаў назіраюцца неспрыяльныя ўмовы для працы рачнога транспарту.
Тэмпература вады знаходзіцца ў межах у рэках ад 13°C да 21°C, у вадаёмах ад 15°C да 19°C. 
У бліжэйшыя дні на большасці рэк рост узроўняў вады захаваецца, тэмпература вады будзе павышацца.


Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязковая

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://www.belgidromet.by/by/gidrolog-by/view/agljad-gidralagichnaj-abstanouki-na-4-chervenja-2025-goda-9915-2025
© Белгiдрaмет, 2016-2024