Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 5 верасня 2025 года

Па стане на 5 верасня на Дняпры, Бярэзіне, Сожы, Прыпяці, Віліі, а таксама большым працягу Заходняй Дзвіны і Нёмана назіраецца спад узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 1-13 см. Рост узроўняў вады адзначаецца толькі на Заходняй Дзвіне ў г. Полацк і Нёмане ў г. Гродна 
На прытоку Нёмана рацэ Рось у В. Студзянец ўзровень вады дасягае адзнакі выхаду вады на пойму.
На Заходняй Дзвіне ў г.Віцебск, Нёмане ў г.Гродна, Дняпры ў г.Магілёў, г.Жлобін, г.Рэчыца, г.п.Лоеў, Бярэзіне ў г.Бабруйск, г.Светлагорск, Сожы ў г.Крычаў, г.Слаўгарад і г.Гомель назіраюцца неспрыяльныя ўмовы для працы рачнога транспарту.
Тэмпература вады знаходзіцца ў межах у рэках ад 14°C да 22°C, у вадаёмах ад 19°C да 22°C. 
У найбліжэйшыя дні на рэках будуць адзначацца ваганні ўзроўняў вады з тэндэнцыяй да паніжэння.


Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://www.belgidromet.by/by/gidrolog-by/view/agljad-gidralagichnaj-abstanouki-na-5-verasnja-2025-goda-10635-2025

© Белгiдрaмет, 2016-2025