Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк
05.08.2025

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 5 жніўня 2025 года

Па стане на 5 жніўня на рэках адзначаюцца ваганні ўзроўняў вады з інтэнсіўнасцю 1-13 см за суткі. 
На прытоку Нёмана рацэ Рось у в.Студзянец, прытоку Прыпяці рацэ Случ у в.Клепчаны, а таксама на прытоках Бярэзіны рэках Бобр у в.Куты і Свіслач у в.Церабуты ўзроўні вады перавышаюць адзнакі выхаду вады на пойму.
На Нёмане ў г.Гродна і Дняпры ў г.Магілёў назіраюцца неспрыяльныя ўмовы для працы рачнога транспарту.
Тэмпература вады знаходзіцца ў межах у рэках ад 16°C да 24°C, у вадаёмах ад 21°C да 25°C. 
У бліжэйшыя дні ў узроўневую і тэрмічным рэжымах рэк істотных змен не адбудзецца.


Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова

© Белгiдрaмет, 2016-2025