Версія для друку
Памер шрыфту
─
+
Друк

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 9 кастрычніка 2026 года

Па стане на 9 кастрычніка амаль паўсюдна на рэках краіны адзначаецца невялікі (да 13 см за суткі) спад узроўняў вады і роўны іх ход, нязначны (да 8 см за суткі) рост узроўняў вады назіраецца толькі на Нёмане ў г.Гродна, Дняпры ў г. Рэчыца, Бярэзіне ў г. Барысаў і г. Светлагорск, Прыпяці на ўчастку Петрыкаў – Мазыр, а таксама на асобных іх прытоках. 
Неспрыяльныя ўмовы для працы рачнога транспарту адзначаюцца на Нёмане ў г. Гродна, Дняпры ў г.Магілёў, г. Жлобін, г. Рэчыца і г. п. Лоеў, Бярэзіне ў г. Бабруйск і г. Светлагорск, Сожы ў г. крычаў, г. Слаўгарад і г. Гомель, Прыпяці ў В. Чэрнічы і г. Мазыр.
Тэмпература вады знаходзіцца ў межах у рэках ад 10°C да 15°C, у вадаёмах ад 13°C да 16°C. 
У найбліжэйшыя дні прагназуемая сінаптычная сітуацыя абумовіць на большасці рэк павышэнне ўзроўняў вады і паступовае паніжэнне тэмпературы вады ў рэках і вадаёмах.

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://www.belgidromet.by/by/gidrolog-by/view/agljad-gidralagichnaj-abstanouki-na-9-kastrychnika-2026-goda-14373-2026/

© Белгiдрaмет, 2016-2026