Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

19-20 красавіка ў г.Гомель у Інстытуце радыялогіі прайшла міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Чарнобыль і навука: вопыт пераадолення наступстваў"

19-20 красавіка ў г.Гомель, у Інстытуце радыялогіі прайшла міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Чарнобыль і навука: вопыт пераадолення наступстваў", прымеркаваная да чарговай гадавіны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
У канферэнцыі прынялі ўдзел спецыялісты, якія займаюцца навуковым рашэннем праблем радыёэкалогіі, радыёбіялогіі, аграэкалогіі, радыяхіміі, папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый тэхнагеннага характару, псіхалогіі і сацыялогіі.
Асноўнымі тэмамі для абмеркавання на канферэнцыі былі вынікі навуковых даследаванняў у галіне радыёэкалогіі, забеспячэнне бяспекі навакольнага асяроддзя і чалавека пры будаўніцтве і эксплуатацыі атамных электрастанцый, а таксама праблемы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый у зонах радыёактыўнага забруджвання.
У  канферэнцыі прыняла ўдзел начальнік аддзела навукова-метадычнага забеспячэння радыяцыйна-экалагічных назіранняў Бакарыкава Ж.В. з дакладам «Комплексная ацэнка радыяцыйна-хімічнага забруджвання паверхневых вод у раёне размяшчэння АЭС».
Для ўдзельнікаў канферэнцыі была арганізавана экскурсія, падчас якой яны азнаёміліся з асноўнымі распрацоўкамі РНДУП «Інстытут радыялогіі».
Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://www.belgidromet.by/by/news-by/view/19-20-krasavika-u-ggomel-u-instytutse-radyjalogii-prajshla-mizhnarodnaja-navukova-praktychnaja-kanferentsyja-722-2018
© Белгiдрaмет, 2016-2024