Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Аб якасці атмасфернага паветра ў горадзе Мінску па стане на 13 красавіка 2020 года

Наяўнасць паху гары ў паветры г.Мінск хутчэй за ўсё звязана з пераносам дымоў пажараў у экасістэмах Мінскага раёна.
Па дадзеных Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь (https://mchs.gov.by/operativnaya-informatsiya/karta-neblagopriyatnykh-yavleniy) у Мінскім раёне за папярэднія суткі зарэгістравана 11 ачагоў узгарання травы і кустоў.
Па выніках назіранняў на аўтаматычных станцыях бесперапыннага вымярэння ўтрымання прыярытэтных забруджвальных рэчываў у атмасферным паветры, размешчаных у г.Мінск, 12 красавіка ў першай палове дня 13 красавіка выпадкаў перавышэння нарматываў якасці па забруджвальных рэчываў у атмасферным паветры не зафіксавана. Максімальная разавая канцэнтрацыя (перыяд асераднення 20 хвілін) азоту дыяксіду ў раёне вул.Герояў 120 Дывізіі складала 0,4 ГДК. Утрыманне ў паветры вугляроду аксіду, аксіду азоту, дыяксіду серы і бензолу ва ўсіх раёнах горада было істотна ніжэй нарматываў якасці. Сярэднясутачныя канцэнтрацыі цвёрдых часціц фракцыі памерам да 10 мікрон у раёнах пр.Незалежнасці і вул.Каржанеўскага складалі 0,5 ГДК, цвёрдых часціц фракцыі памерам да 2,5 мікрон у раёне Герояў 120 Дывізіі - 0,7 ГДК.
Паводле прагнозу, 14 красавіка ў Беларусі і ў сталічным рэгіёне чакаецца змяненне характару надвор'я, з праходжаннем атмасфернага фронту, пройдуць ападкі, і панізіцца тэмпература паветра. У сувязі з гэтым прагназуецца паляпшэнне экалагічнай абстаноўкі.
 
 
Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://www.belgidromet.by/by/news-by/view/ab-jakastsi-atmasfernaga-pavetra-u-goradze-minsku-pa-stane-na-13-krasavika-2020-goda-2920-2020
© Белгiдрaмет, 2016-2024