Абмежаванні на наведванне лясоў зняты з усёй тэрыторыі Беларусі
"У Беларусі прайшлі дажджы, і пажаранебяспечная абстаноўка стабілізавалася, знізіўся клас пажарнай небяспекі. Так што цяпер няма падстаў для абмежавальных мер. Райвыканкамы па хадайніцтве лесагаспадарчых устаноў аператыўна знялі абмежаванні на наведванне лясоў".
Абмежавальныя меры ўводзяцца ў выпадку высокага класа пажарнай небяспекі. Галоўная мэта забароны на наведванне лясоў - забеспячэнне бяспекі грамадзян, захаванасці іх маёмасці, а таксама ляснога фонду. На сайце Міністэрства лясной гаспадаркі размешчана
інтэрактыўная карта забаронаў і абмежаванняў на наведванне лясоў. З яе дапамогай можна аператыўна адсочваць увод і адмену забаронаў у розных рэгіёнах краіны.