Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Агляд стану водных аб'ектаў на рэках Магілёўскай вобласці

У мінулы перыяд (06 па 11 снежня) на рэках Магілёўскай вобласці адзначаўся пераважна невялікі рост узроўняў вады і роўны іх ход.
Па стане на 12 снежня 2024 года на рэках назіраюцца ваганні ўзроўняў вады з інтэнсіўнасцю 1-28 см за суткі. На Бярэзіне ў г.Бабруйск узровень вады працягвае знаходзіцца ніжэй адзнакі, якая лімітуе суднаходства.
Тэмпература вады ў рэках знаходзіцца ў межах ад 0,3°С да 2,4°С, у Чыгірынскім вадасховішчы 0,3°С.
У найбліжэйшыя дні на рэках будуць адзначацца ваганні ўзроўняў вады, з паніжэннем тэмпературы паветра чакаецца з'яўленне першасных ледзяных утварэнняў.

Інфармацыя падрыхтавана Філіялам «Магілёўаблгідрамет»
 
Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://www.belgidromet.by/by/news-by/view/agljad-stanu-vodnyx-abektau-na-rekax-magileuskaj-voblastsi-9067-2024
© Белгiдрaмет, 2016-2024