Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

АНОНС! Урачыстае адкрыццё доплераўскага метэаралагічнага радыёлакатара на тэрыторыі аэрапорта г. Брэст

6 лістапада 2020 года адбудзецца ўрачыстае адкрыццё аб'екта "Будаўніцтва доплераўскага метэаралагічнага радыёлакатара на тэрыторыі аэрапорта г.Брэст». 

Развіццё сеткі метэаралагічных радыёлакатараў на тэрыторыі Беларусі дазволіць стварыць адзінае радыёлакацыйнае поле і павялічыць своечасовасць і дакладнасць штармавых папярэджанняў аб неспрыяльных і небяспечных метэаралагічных з'явах, ацаніць іх ступень, інтэнсіўнасць і хуткасць перамяшчэння. У рэжыме рэальнага часу можна будзе адсачыць інфармацыю пра месцазнаходжанне і перамяшчэнне мезамасштабных хмарных утварэнняў, узнікненні зон інтэнсіўных ападкаў, фіксаваць зоны небяспечных з'яў, у тым ліку навальніц, граду, шквалаў. 
У цэрымоніі ўрачыстага адкрыцця аб'екта "Будаўніцтва доплераўскага метэаралагічнага радыёлакатара на тэрыторыі аэрапорта г.Брэст» прымуць удзел Першы намеснік Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Пірштук Баляслаў казіміравіч, начальнік дзяржаўнай установы "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя» Канавальчык Аляксандр Валер'евіч, Першы намеснік старшыні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Ребковец Валерый Васільевіч, начальнік Філіяла «Брэсцкі абласны цэнтр па гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяроддзя» Ваврынюк Сяргей Іванавіч. 


Даведачна: 
Па даручэнні Кіраўніка дзяржавы для павышэння якасці прагнозаў надвор'я Мінпрыроды рэалізуецца План мерапрыемстваў па павышэнню якасці прагназавання надвор'я на кароткатэрміновую і сярэднетэрміновую перспектыву на 2018-2020 гады (Дарожная карта), у адпаведнасці з якім прадугледжаны ўвод у эксплуатацыю метэаралагічных радыёлакатараў у аэрапортах Віцебска, Гродна і Брэста. 
Адкрыццё аб'екта "Будаўніцтва доплераўскага метэаралагічнага радыёлакатара на тэрыторыі аэрапорта г.Брэст" стане завяршальным этапам у стварэнні сеткі радыёлакацыйных назіранняў.
 
Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://www.belgidromet.by/by/news-by/view/anons-urachystae-adkrytstse-abekta-doplerauskaga-metearalagichnaga-radyelakatara-na-terytoryi-aeraporta-g-3507-2020
© Белгiдрaмет, 2016-2024