Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Белгідрамет працягвае правядзенне восеньскіх суботнікаў

У Белгідрамеце працягваецца месячнік па навядзенні парадку, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі Першамайскага раёна г.Мінска, які стартаваў 3 кастрычніка.

23 кастрычніка супрацоўнікі Белгідрамета, узброіўшыся граблямі, выйшлі на ўборку тэрыторыі сваёй арганізацыі. Задача работнікаў, якія сабраліся на суботнік, заключалася ў зборы апалай лістоты, з якой яны паспяхова справіліся. За пару гадзін тэрыторыя Белгідрамета стала чыстай і дагледжанай.
 


Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://www.belgidromet.by/by/news-by/view/belgidramet-pratsjagvae-pravjadzenne-vosenskix-subotnikau-3489-2020
© Белгiдрaмет, 2016-2024