Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Белгідрамет прымае ўдзел у 1-й Міжнароднай спецыялізаванай выставе-форуме «Ecology Expo -2021»

3 чэрвеня адкрылася 1-я Міжнародная спецыялізаваная выстава-форум «Ecology Expo -2021».
У рамках выставы і форуму праходзяць мерапрыемствы, удзел у якіх дае ўнікальную магчымасць для росту дзелавой актыўнасці, абмену перадавым і міжнародным вопытам у экалагічнай сферы. Дзелавая праграма Міжнароднай спецыялізаванай выставы-форуму «ECOLOGY EXPO-2021» мае мэту стварэння спрыяльных умоў для абмену інфармацыяй аб вытворча-тэхналагічных дасягненнях і навукова-практычных распрацоўках, а таксама распаўсюджвання перадавога вопыту ў пытаннях экалогіі.

У рамках экспазіцыі арганізацый Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Белгідрамет прадстаўляе відэаролікі, якія адлюстроўваюць інфармацыю па мабільнай праграме «Надвор'е ў кішэні», па атласе ветравога патэнцыялу, а таксама па маніторынгу паверхневых вод і атмасфернага паветра ў Мінску. Для ўдзелу ў выставе былі выраблены 3-D мадэль метэаралагічнай станцыі Мінск і доплераўскага метэаралагічнага лакатара, якія дазваляюць наведвальнікам наглядна азнаёміцца з тэхнічнымі магчымасцямі Белгідрамета пры вытворчасці гідраметэаралагічнай інфармацыі. У экспазіцыі можна таксама назіраць працу мабільнай пагоднай станцыі.
Для шырокага кола наведвальнікаў Белгідраметам прадстаўлены буклеты «Рэкамендацыі насельніцтву аб правілах паводзін у экстрэмальных умовах надвор'я ў летні перыяд», «Рэкамендацыі насельніцтву аб правілах паводзін у экстрэмальных умовах надвор'я ў зімовы перыяд», «Каляровы код ступені небяспекі метэаралагічных з'яў», «Нацыянальная сістэма маніторынгу навакольнага асяроддзя ў Рэспубліцы Беларусь (НСМАС) («Радыяцыйны маніторынг», «Маніторынг атмасфернага паветра», «Маніторынг паверхневых вод»). Наведвальнікі могуць задаць пытанні пры аглядзе экспазіцыі, на якія адкажуць спецыялісты Белгідрамета.

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://www.belgidromet.by/by/news-by/view/belgidramet-prymae-udzel-u-1-j-mizhnarodnaj-spetsyjalizavanaj-vystave-forume-ecology-expo-2021-4261-2021
© Белгiдрaмет, 2016-2024