Сярэдняя па Беларусі тэмпература паветра за лістапад 2025 года склала +3,5°C, што вышэй за кліматычную норму на 1,9°C. Такі і больш цёплы лістапад у Беларусі бывае прыкладна адзін раз у 7 гадоў.
За месяц у сярэднім па рэспубліцы выпала 51 мм ападкаў, што склала 112% кліматычнай нормы. Ападкі па тэрыторыі краіны распаўсюджваліся нераўнамерна. Адзначалася павелічэнне аб'ёму ападкаў з паўднёвага захаду на паўночны ўсход ад 75% да 150% кліматычнай нормы адпаведна. Па абласцях больш за ўсё ападкаў адзначана на тэрыторыі Віцебскай і Магілёўскай абласцях – у сярэднім 59 мм для кожнай вобласці або 116 і 130% нормы адпаведна. Менш за ўсё – на тэрыторыі Брэсцкай вобласці – 39 мм або 92% нормы. На працягу месяца ападкі выпадалі нераўнамерна. Дэфіцыт увільгатнення назіраўся ў першай дэкадзе месяца, у сярэднім па краіне выпала 35% нормы ападкаў. У другой і трэцяй дэкадах адзначана залішняе ўвільгатненне (выпала 175% і 139% нормы адпаведна).
У лістападзе на рэках пераважаў рост узроўняў вады, у выніку чаго значэнні ўзроўняў вады перавысілі адзнакі, якія лімітуюць суднаходства на Дняпры ў г.Магілёў, г.Жлобін, Бярэзіне ў г.Бабруйск, Сожы ў г.Крычаў, г.Слаўгарад і г.Гомель, а на Віліі ў аг.Сцешыцы вада выйшла на пойму.
Воднасць большасці рэк была блізка да нормы, толькі воднасць Прыпяці – менш звычайнай для гэтай пары года.
Сярэдняя тэмпература вады за лістапад склала 4,8-5,6ºС, што ў асноўным на 1,9-2,6ºС вышэй сярэдніх шматгадовых значэнняў для гэтага часу года.
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова
© Белгiдрaмет, 2016-2025