Сумарная паўтаральнасць небяспечных з'яў (небяспечныя дажджы (ліўні), моцны вецер, град, моцны мароз, спякота і г.д.), выяўленая ў адносных адзінках ад 0 да 1
Паводле дадзеных метэаназіранняў, найбольш уразлівай да небяспечных з'ў тэрыторыяй з'яўляецца Гомельская вобласць, найменш – Магілёўская.
Белгідраметам па методыцы ФДБУ "ГГА ім.А.І.Ваеўкова» была разлічана ўразлівасць Віцебскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцей да небяспечных пагодных з'яў згодна формуле:
Y=(s/S)*m*t_cp*K_a,
Y-ўразлівасць ад НЗ;
s-ПЛОШЧА з'явы;
S-ПЛОШЧА адміністрацыйнай вобласці;
m-колькасць насельніцтва адміністрацыйнай вобласці;
tcp – час уздзеяння НЗ;
Ka-каэфіцыент агрэсіўнасці з'явы, для асноўных НЗ вызначаны па табліцы 2.
Каэфіцыент агрэсіўнасці ўсталяваны па сілавому ўздзеянню НЗ на ўмоўную паверхню. Уздзеянне вельмі моцнага ветру прымаецца за адзінку.
Паводле атрыманых звестак, найбольшая ўразлівасць ад небяспечных з'яў надвор'я характэрна для Гомельскай вобласці, што абумоўлена больш высокай паўтаральнасцю НЗ на гэтай тэрыторыі і вялікай колькасцю насельніцтва. Найбольшы ўклад у велічыню ўразлівасці ўносяць вельмі моцны дождж і вельмі моцны вецер, а ў Магілёўскай вобласці таксама шквал. Пры разліку ўразлівасці не ўлічвалася моцная спякота, мароз і засуха, бо для дадзеных з'яў, згодна з сучасным метадам назірання, найбольш складана разлічыць працягласць.
Ацэнка рызык ад змены клімату
Для колькаснай ацэнкі ўразлівасці тэрыторыі ад змены клімату была выкарыстана методыка разліку за кліматычную ўразлівасць тэрыторыі на аснове беспамерных кліматычных індэксаў, распрацаваная ў Гідраметэаралагічным навукова-даследчым цэнтры РФ В.В.Аганэсянам. Формула кліматычнай уразлівасці выглядае наступным чынам:
V_i=(|Tmin|+|Tmax|)/(|Tmin cp.|+|Tmax cp.| )+Pmax/(P cp.)+Vmax/(Vcp.), (4) дзе
| Tmin|і| Tmax / – модулі значэнняў экстрэмуму тэмпературы паветра;
|Tmin cp.|і / Tmax cp./ - сума модуляў сярэдніх значэнняў экстрэмуму тэмпературы паветра;
Pmax-абсалютны сутачны максімум ападкаў;
P cp. - сярэднесутачная колькасць ападкаў;
Vmax-абсалютны сутачны максімум хуткасці ветру;
Vcp. - сярэднясутаная хуткасць ветру.
Беспамерны індэкс кліматычнай уразлівасці для аналізаванай тэрыторыі змяняецца ад 32,0 (Сянно) да 45,2 (Жыткавічы). У сярэднім па абласцях найменшае значэнне індэкса характэрна для Магілёўскай вобласці (35,6), найбольшае – для Гомельскай (40,5). Найбольшы ўклад у значэнне індэкса ўносяць ападкі і тэмпература паветра.
Ацэнка ўплыву змяненняў клімату на энергетычную галіну сумежных тэрыторый Рэспублікі Беларусь з тэрыторыяй Расіі
Сучаснае змяненне клімату выяўляецца ў росце тэмпературы паветра, яно суправаджаецца скарачэннем працягласці перыяду з тэмпературай паветра 0ºС і ніжэй і дадзеная тэндэнцыя будзе адзначацца да канца стагоддзя. Таксама, у сувязі з павышэннем зімовых тэмператур паветра, адзначаецца зніжэнне колькасці дзён з экстрэмальна нізкімі тэмпературамі і да канца 2050-х гадоў такія тэмпературы не будуць характэрны для Віцебскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцей. Адзначаецца тэндэнцыя скарачэння ацяпляльнага перыяду. Гэта прывядзе да змены структуры энергаспажывання: паменшацца выдаткі энергарэсурсаў на ацяпленне памяшканняў. У той жа час змены, якія адзначаюцца ў цёплы час года, з'яўляюцца больш негатыўнымі. Так у цёплы час года павялічваецца рост тэмпературы паветра, які ў спалучэнні з магчымым дэфіцытам ападкаў можа прывесці да памяншэння водных рэсурсаў, якія даступны для астуджэння ЦЭС і АЭС. Павелічэнне колькасці сутак з тэмпературай паветра +25°С і больш будзе негатыўна адбівацца на перадачы энергіі, так як з павышэннем тэмпературы паветра перадаваная магутнасць па ЛЭП зніжаецца, растуць страты электраэнергіі. Пры перавышэнні тэмпературы паветра значэння +25°С і вышэй перадаваная магутнасць электраэнергіі паменшыцца на 2,25/1°С. Акрамя памяншэння перадаванай магутнасці павялічваюцца страты на ЛЭП (на 0,4% на 1°С). Асабліва крытычным з'яўляецца павышэнне тэмпературы паветра да +35°С і вышэй, якая можа прывесці да поўнага спынення падачы электраэнергіі па ЛЭП з-за высокай верагоднасці перагрэву ліній электраперадач. Верагодны рост колькасці зімовых ападкаў і павышэнне тэмпературы паветра ў зімовы перыяд года прывядзе да павелічэння выпадкаў узнікнення галалёдных з'яў, што павялічыць верагоднасць узнікнення аварый на ЛЭП. Змена індэкса дэфіцыту цяпла (HDD) паказвае на змяненне ў структуры энергаспажывання. Для трох доследных абласцей сярэдняя велічыня індэкса складала 3300-3700°С*сут. Да 2030-39 гадоў чакаецца памяншэнне значэння дэфіцыту цяпла на 360-450°С*сут, да сярэдзіны стагоддзя – 790-900°С * сут, а да канца стагоддзя індэкс HDD паменшыцца ў два разы ў параўнанні з базавым значэннем, г.зн. спажыванне электраэнергіі на ацяпленне знізіцца ў два разы ў параўнанні з узроўнем, які адзначаецца ў нашы дні.