Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Сучасныя праблемы гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяроддзя на прасторы СНД»
У сувязі са складанай эпідэміялагічнай абстаноўкай падчас канферэнцыі быў паказаны відэазварот начальніка Белгідрамета А.В.Канавальчыка з прывітальным словам удзельнікам канферэнцыі, а таксама накіраваны даклад першага намесніка начальніка Белгідрамета С.А.Кузьміч «Праблемы глабальнага змянення клімату і яго рэгіянальных праяў у Рэспубліцы Беларусь» для размяшчэння ў зборніку дакладаў канферэнцыі.
Падчас працы канферэнцыі абмяркоўваліся дасягненні і перспектывы развіцця фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў у галіне гідраметэаралогіі, акіяналогіі, маніторынгу навакольнага асяроддзя і забеспячэння экалагічнай бяспекі. На канферэнцыі былі разгледжаны эканоміка-кіраўнічыя пытанні развіцця сучаснага грамадства і прававога рэгулявання ў экасферы, а таксама праблемы экалагічнай і гідраметэаралагічнай адукацыі ў Расійскай Федэрацыі і краінах СНД.