Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк
23.06.2025

Памяць мацней часу: дэлегацыя Белгідрамета прыняла ўдзел у мітынгу-рэквіеме ў Трасцянцы

22 чэрвеня, У Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, дэлегацыя Белгідрамета на чале з намеснікам начальніка Кацярынай Гладун прыняла ўдзел у мітынгу-рэквіеме, які прайшоў у мемарыяльным комплексе «Трасцянец».


   Гэта сумная падзея стала данінай памяці мільёнам беларусаў, якія загінулі ў гады вайны, і напамінам аб страшных злачынствах, учыненых нацыстамі на беларускай зямлі. "Трасцянец" -               найбуйнейшы на тэрыторыі Беларусі лагер смерці, месца масавага знішчэння мірных грамадзян і ваеннапалонных.
   Удзел Белгідрамета ў мітынгу-рэквіеме падкрэслівае важнасць захавання гістарычнай памяці і недапушчэння паўтарэння трагічных падзей мінулага. Прадстаўнік Белгідрамета ўсклалі               кветкі  да падножжа манумента, ушанаваўшы хвілінай маўчання памяць загінуўшых.

© Белгiдрaмет, 2016-2026