Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Прагноз надвор'я ў Беларусі на 11-13 студзеня

11 студзеня (серада)
  • Чакаецца пераважна воблачнае надвор'е.
  • Ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі (у асноўным снег, мокры снег), месцамі слабая мяцеліца.
  • Днём пераважна па ўсходзе снег.
  • У асобных раёнах краіны чакаюцца слабыя туман і галалёд, на дарогах месцамі галалёдзіца.
  • Вецер паўднёва-заходні ўмераны, ноччу па ўсходзе парывісты.
  • Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад -11°С па ўсходзе да +2°С па паўднёвым захадзе Беларусі; максімальная днём 0..-6°С, па ўсходзе краіны да -8°С, у заходніх раёнах +1..+4°С.
12 студзеня (чацвер)
  • Воблачна з праясненнямі.
  • Месцамі па краіне пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі (снег, мокры снег, па захадзе з дажджом).
  • У асобных раёнах чакаюцца слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца.
  • Вецер паўднёвы ўмераны, месцамі парывісты.
  • Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад -12°С па ўсходзе да +1°С па захадзе; максімальная днём 0..-7°С, у паўднёва-заходніх раёнах +1..+4°С.

13 студзеня (пятніца)
  • Перавага хмарнага надвор'я.
  • На большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца ападкі (снег, мокры снег, дождж).
  • Месцамі слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца.
  • Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні ўмераны, месцамі парывісты.
  • Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад -9°С па ўсходзе да +2°С па захадзе; максімальная днём -4..+3°С, у паўднёва-заходніх раёнах +5..+ 7°С.

Сачыць за абнаўленнямі метэаралагічнай інфармацыі можна на сайтах Белгідрамета, у сацыяльных сетках і ў мабільным дадатку «Надвор'е ў кішэні».

Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова
 
Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://www.belgidromet.by/by/news-by/view/pragnoz-nadvorja-u-belarusi-na-11-13-studzenja-6392-2023
© Белгiдрaмет, 2016-2024