Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Прагнозная інфармацыя аб мінімальных узроўнях вады ў верасні 2023 года

 Агляд воднага рэжыму рэк у жніўні

У жніўні на рэках краіны адзначаліся ваганні ўзроўняў вады. У выніку чаго на Заходняй Дзвіне ў г. Віцебск, Дняпры ў г.Рэчыца і г.п.Лоеў на непрацяглы час паляпшаліся ўмовы для працы рачнога транспарту.
Воднасць рэк блізкая да звычайнай для гэтай пары года і крыху меншая за яе, а воднасць Заходняй Дзвіны ў раёне г.Віцебск значна меншая за норму.
На дату складання прагнозу на рэках краіны пераважае спад узроўняў вады і роўны іх ход. На прытоку Нёмана рацэ Рось у в.Студзянец вада знаходзіцца на пойме.
Неспрыяльныя ўмовы для працы рачнога транспарту назіраюцца на Нёмане ў г.Гродна, Дняпры ў г. Магілёў, г.Жлобін, г.Рэчыца і г.п.Лоеў, Бярэзіне ў г.Бабруйск і г.Светлагорск, Сожы ў г.Крычаў, г.Слаўгарад і г.Гомель.

Прагнозная інфармацыя
аб мінімальных узроўнях вады ў верасні

Мінімальныя ўзроўні вады на рэках краіны прагназуюцца ў асноўным ніжэй сярэдніх шматгадовых значэнняў для гэтай пары года.
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова
 
Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://www.belgidromet.by/by/news-by/view/pragnoznaja-infarmatsyja-ab-minimalnyx-uzrounjax-vady-u-verasni-2023-goda-7385-2023
© Белгiдрaмет, 2016-2024